Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выдаткавала на падтрымку Беларусі 6 мільярдаў даляраў


Падтрымка Беларусі з боку Расеі сёлета ўжо перавысіла 6 мільярдаў даляраў ЗША, паведаміў старшы дарадца амбасады Расеі Валеры Бандарэнка.

«Толькі сёлета Беларусь, за кошт істотна зьніжаных коштаў на газ, бесьперашкодных паставак нафтапрадуктаў і стварэньня іншых спрыяльных умоваў, ужо атрымала дадаткова больш за 6 мільярдаў даляраў», — заявіў Валеры Бандарэнка ў інтэрвію Інтэрфаксу.

Дыплямат ня бачыць падставаў для ўзьнікненьня якіхсьці новых сур’ёзных супярэчнасьцяў у расейска-беларускіх стасунках.

«Хай ня цешаць сябе ілюзіямі тыя, хто б гэтага жадаў», — адзначыў Бандарэнка.

«У двухбаковых адносінах не бывае заўсёды ўсё гладка і раўназначна. Мы — дзьве незалежныя сувэрэнныя дзяржавы, у кожнай свае інтарэсы, прынцыпы, законы», — кажа Бандарэнка.

Гаворачы пра двухбаковыя стасункі, старшы дарадца амбасады Расеі Валеры Бандарэнка дадаў: «Можа, часам у гэты працэс умешваюцца эмоцыі. Але, тым ня менш, праблемы не заганяюцца ў тупік, а знаходзяць сваё лягічнае разьвязаньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG