Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе адказваць санкцыямі за санкцыі супраць Беларусі


Расея зноў заяўляе, што санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі непрымальныя. Аднак яна ня будзе прымаць нейкія захады супраць ініцыятараў такіх абмежаваньняў.

«Калі разьлічваць на тое, што Расея, у піку таму, што ў дачыненьні да Беларусі прадпрымаюцца нейкія санкцыі, будзе таксама каму-небудзь пагражаць санкцыямі, то гэтага ня будзе», — заявіў Інтэрфаксу старшы дарадца расейскай амбасады Валеры Бандарэнка.

«Мы лічым, што ўжываньне санкцыяў у дачыненьні да Беларусі зьяўляецца дэманстрацыяй і выкарыстаньнем Захадам дваістых стандартаў», — дадаў дыплямат.

Валеры Бандарэнка адзначыў, што «ў Беларусі ня самая горшая сытуацыя».

«Праблемы ёсьць ва ўсіх, у тым ліку і ў Расеі. Але канцэнтраваць сваю ўвагу менавіта на беларускіх праблемах, выстаўляючы іх як нешта звышнатуральнае, — гэта дэманстрацыя палітыкі дваістых стандартаў», — заявіў прадстаўнік амбасады Расеі.

«Расея неаднаразова выступала за адкрытае абмеркаваньне ўсіх наяўных праблемаў у адносінах Беларусі з Эўразьвязам, з Захадам у цэлым», — падкрэсьліў старшы дарадца расейскай амбасады Валеры Бандарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG