Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд задумваецца пра тое, каб зьняцца з выбараў


Уладзімер Навасяд

Уладзімер Навасяд

Дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Ўладзімер Навасяд, які балятуецца на цяперашніх парлямэнцкіх выбарах па 94-й Сьвіслацкай акрузе ў Менску, магчыма, здымецца з выбарчай гонкі.

«6 верасьня будзем праводзіць пасяджэньне цэнтральнай рады Партыі свабоды і прагрэсу (афіцыйна яна дагэтуль не зарэгістраваная), на якім абмяркуем сытуацыю. Я вельмі спадзяваўся на тэлевізыйныя дэбаты з удзелам іншых прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Моцна да іх рыхтаваўся, хацеў пераканаць выбарцаў, каб яны галасавалі менавіта за мяне. Сёньня прыйшоў на запіс, але ніхто зь пяці маіх супернікаў альбо іх давераных асобаў на запіс не зьявіўся.

Лукашэнка нядаўна казаў, што ўсе кандыдаты павінны ісьці на выбарах да канца, паказаць тавар зь лепшага боку. Дзе той тавар, дзе тыя бакі? Каб дамагчыся гэтых дэбатаў, некаторыя людзі ў турме сядзяць. А некаторым кандыдатам, мабыць, няма чаго сказаць выбарцам?» — заявіў Уладзімер Навасяд «Свабодзе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG