Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Беларусь у сусьветных лідэрах працаўладкаваньня


У мэтодыцы досьледу, прынятай гэтай сусьветнай сацыялягічнай службай, тэрмін «сталая праца» азначае працу працягам ня менш за 30 гадзінаў на тыдзень, а «дарослае насельніцтва» – гэта людзі, якім споўнілася 15 гадоў.

Калі паглядзець на гэтае пытаньне па рэгіёнах сьвету, дык найбольшы ахоп насельніцтва сталай працай мае месца ў Паўночнай Амэрыцы – 41%, потым у СНД – 38%. У Эўразьвязе сталую працу мае 32% дарослага насельніцтва. Самая цяжкая сытуацыя з працаўладкаваньнем у Афрыцы – на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы сталую працу мае 18% дарослага насельніцтва, а ў астатняй Афрыцы – 12%.

Калі разглядаць гэтае пытаньне па краінах, дык у лідэрах працаўладкаваньня знаходзяцца Швэцыя (52%), Беларусь (51%), Ізраіль (50%) і Харватыя (48%).
XS
SM
MD
LG