Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць дзьве апошнія скаргі незарэгістраваных кандыдатаў


6 верасьеня Вярхоўны суд Беларусі ў другой палове дня плянуе разгледзіць дзьве апошнія скаргі ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на адмову ім у рэгістрацыі. У суд зьвярнуліся моладзевы актывіст Артур Фінькевіч і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч.

Вярхоўны суд пакуль задаволіў толькі адну скаргу — былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.

Сярод тых, каму адмовілі:

  • Дзьмітры Аўгуст
  • Сяргей Брыцікаў
  • Уладзімер Правальскі
  • Йосіф Круглікаў
  • Алег Казлоў
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Валеры Дробышаў
  • Аксана Самуйлава
  • Аляксандар Солап
  • Рыгор Грык
  • Аляксандар Мілінкевіч
  • Міхаіл Васільеў
  • Ігар Песікаў
  • Дзьмітры Жолік

З 15 скаргаў задаволена толькі адна. Дзьве справы — Сяргея Рабцава і Аляксея Макарава наагул не разглядаліся, паколькі яны паступілі са спазьненьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG