Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве апублікаваныя імёны агентаў КДБ


У інтэрнэце ўпершыню апублікаваныя сьпісы кадравых супрацоўнікаў КДБ, якія служылі ў гарадах і раёнах Літвы, паведаміў у сераду Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы.

На сайце «Дзейнасьць КДБ у Літве» выкладзена 628 дакумэнтаў, у якіх адлюстравана дзейнасьць падразьдзяленьняў КДБ у гарадах і раёнах Літвы, яе спэцыфіка і сьпісы агентуры ў васьмідзесятыя гады XX стагодзьдзя.

«Зараз ёсьць інфармацыя па ўсіх раёнах. Гэтыя сьпісы апублікаваныя ўпершыню», — сказала ў сераду BNS гендырэктар цэнтра Тэрэсу-Бірутэ Бураўскайце.

Паводле яе слоў, у структуры КДБ быў цэнтральны апарат, а матэрыялы выкладвалі па аддзелах, упраўленьнях, службах, былі таксама падразьдзяленьнях у гарадах і раёнах. Зараз апублікаваныя дакумэнты толькі па гарадах і раёнах.

У часы СССР у Літве дзейнічалі пяць аддзелаў у буйных гарадах і 44 раённыя адзелы. Бураўскайце сказала, што ня можа сказаць, колькі ўсяго чалавек значацца ў сьпісах, аднак па падліках BNS, гэта сотні. Па падліках агенцтва, названыя прозьвішчы 53 кадравых супрацоўнікаў КДБ, якія працавалі ў Вільні, каля 300, якія працавалі ў Каўнасе, 98 — у Клайпедзе.
XS
SM
MD
LG