Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску не паказалі тэледэбаты з удзелам Аляксея Янукевіча


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч браў удзел у спрэчках у якасьці даверанай асобы старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Аляксандра Кузьняцова, кандыдата па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17.

Запіс тэледэбатаў праводзіўся на тэлерадыёкампаніі «Віцебск» 4 верасьня. А 5 верасьня Лідзія Ярмошына агучыла рашэньне, што тыя давераныя асобы, якія самі балятуюцца ў іншых акругах, ня могуць выступаць па радыё і тэлевізіі за кагосьці іншага.

А 19:00 былі праанансаваныя дэбаты кандыдатаў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18, а ў 19:30 — па Віцебскай-Горкаўскай № 17. Аднак першыя паўгадзіны па тэлевізары ішла праграма «Кошт перамогі», прысьвечаная ўспамінам пра Вялікую айчынную вайну. Потым пачалася трансьляцыя дэбатаў кандыдатаў па 18-й акрузе.

Пра тое, што дэбаты іншых кандыдатаў у эфір ня выйдуць, нікога не папярэдзілі.

Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандар Кузьняцоў: «Толькі ў 19:40 мне патэлефанавалі з камісіі і папярэдзілі, што дэбаты не пакажуць. А дагэтуль я марна чакаў каля тэлевізара паўгадзіны. Так, за мяне браў удзел у дэбатах Аляксей Янукевіч, лідар нашай партыі. Але гэта было ўчора. І толькі сеньня Цэнтравыбаркамам былі абвешчаны новыя „правілы гульні“. Прадстаўніца камісіі сказала, што атрымалі з ЦВК тэлеграму, каб не паказвалі нашы дэбаты. Атрымліваецца, мы змарнавалі час і міжволі падманулі нашых выбаршчыкаў. Нам паведамілі, што мы маем магчымасьць перазапісаць дэбаты 7 верасьня».

У тэледэбатах таксама бралі ўдзел незалежная кандыдатка Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча, і Аляксандар Грыцкевіч, дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG