Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Аўтухоў прапануе свае тэмы для дэбатаў


Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Вылучэнец ад Партыі БНФ, кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе № 21 Леанід Аўтухоў падаў у выбарчую камісію прапановы, на якія тэмы варта разважаць падчас дэбатаў — каб гэта не былі «пустыя размовы».

Леанід Аўтухоў лічыць, што на спрэчкі па нязначных пытаньнях ня варта траціць эфірны час. Таму ён прапанаваў, каб яго апанэнты, якія балятуюцца па той самай акрузе, абмяркоўвалі самыя значныя палітычныя і эканамічныя тэмы:

«Няхай выкажуцца, што думаюць пра вызваленьне палітвязьняў. І пра тое, ці праўдзівыя падлікі на выбарах. Што да эканомікі, то варта абмеркаваць, ці зьявяцца ў нас замежныя інвэстыцыі, калі палітзьняволеныя будуць на волі, а новы прэзыдэнт будзе абраны дэмакратычным шляхам».

Кандыдат апавёў, што яму ўжо патэлефанавалі з выбарчай камісіі — параіцца, каго варта пазнаёміць зь ягонымі прапановамі, бо на супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі «Віцебск» камісія ўплыву ня мае. Пагадзіліся на тым, што прапанаваныя тэмы варта давесьці да ведама ягоных апанэнтаў — праўладнага кандыдата, дырэктара сувораўскай вучэльні Ўладзімера Шыцько і Ігара Цеплякова, вылучэнца ад ЛДПБ.

Запіс тэледэбатаў з удзелам Леаніда Аўтухова заплянаваны на 6 верасьня, а радыёдэбатаў — на 7 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG