Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квэбэк: страляніна ў часе выбараў


У Канадзе, ў франкамоўнай правінцыі Квэбэк пралілася кроў у часе выбараў у мясцовы заканадаўчы орган.

У Манрэалі адзін чалавек загінуў і адзін быў паранены ва аўторак увечары ў тэатры ў часе мітынгу з нагоды перамогі сэпаратысцкай Партыі Квэбэку. 50-гадовы мясцовы жыхар, які распачаў страляніну, быў арыштаваны. Ён належыць да англамоўнай меншасьці Квэбэку і быў незадаволены вынікамі выбараў. Сэпаратысты, якія цягам дзевяці гадоў знаходзіліся ў апазыцыі, атрымліваюць, паводле папярэдніх дадзеных, каля паловы са 125 дэпутацкіх мандатаў.

Інцыдэнт адбыўся ў часе выступу Палін Маруа, лідэра сэпаратысцкай Партыі Квэбэку, якая перамагла на выбарах. Маруа заявіла, што яе партыя гатовая ў «належны момант» вынесьці на рэфэрэндум пытаньне аб незалежнасьці Квэбэку. Такое галасаваньне праводзілася ўжо двойчы у 1980 і 1995 гадох, але тады бальшыня прагаласавала супраць аддзяленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG