Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане выступіла дзяўчына, якая паходзіць зь Беларусі


У амэрыканскай камандзе плыўчых на Паралімпійскіх гульнях у Лёндане выступала Міхайла Рэзэрфорд, якая жыве ў Каліфорніі.

Але паходзіць яна зь Беларусі. Маці Міхайлы жыла ў Беларусі, у забруджаным Чарнобылем рэгіёне. Дзяўчынка нарадзілася з катарактай, на руках і нагах не хапала пальцаў, і бацькі адмовіліся забіраць яе з радзільні. У чатыры гады, калі ў дзяўчынкі была ампутаваная правая нага, яе ўдачарылі амэрыканскія грамадзяне. Сёньня яна — трохразовая ўсясьветная рэкардсмэнка і залатая мэдалістка паралімпійскіх гульняў у Афінах.

Больш падрабязна пра алімпійскіх чэмпіёнаў — адаптаваных грамадзянамі ЗША дзяцей з былых рэспублік СССР чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG