Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Бабруйскае жыццё» патрабуе грошай, каб друкаваць перадвыбарчую праграму


Belarus - Candidate to parliament Matsvey Khatary from Babruysk, undated

Belarus - Candidate to parliament Matsvey Khatary from Babruysk, undated

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвей Хатары паскардзіўся ў раённую пракуратуру й ЦВК на грамадзка-палітычную газэту «Бабруйскае жыццё». Як сьцьвярджае Хатары, рэдактар Аляксандар Казак адмовіўся браць у друк ягоную перадвыбарчую праграму.

«Бабруйскае жыццё» — адзінае ў Бабруйску дзяржаўнае выданьне, куды я магу зьвярнуцца й бясплатна надрукаваць сваю праграму. Галоўны рэдактар сказаў, што гэта не перадвыбарчая праграма — гэта агітацыя, а агітацыйныя матэрыялы павінны друкавацца платна. Я за гэта мушу заплаціць са свайго кандыдацкага рахунку. А грошы ад дзяржавы мы не бяром, бо зьбіраемся здымацца з выбараў, — заявіў «Свабодзе» Хатары. — Паводле рэдактара, у перадвыбарчай праграме я мушу сказаць, што я зраблю, калі стану кандыдатам. Як ён сказаў — тое, што мы не прызнаём такія выбары, ня можа быць у перадвыбарчай праграме«.

27 жніўня Мацьвею Хатары не далі выступіць са зваротам да выбарцаў па дзяржаўным радыё і тэлебачаньні. Скаргу актывіста на нядопуск у эфір тэлеканалу «Беларусь-2» Цэнтравыбаркам не задаволіў — прызнаў пастанову Назіральнай рады за захаваньнем правілаў і парадку правядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі абгрунтаванай. Назіральная рада пастанавіла, што выступ Хатары ня можа быць аднесены да перадвыбарчай агітацыі, бо гэта агітацыя супраць удзелу ў выбарах.

Мацьвей Хатары балятуецца па Бабруйскай Ленінскай акрузе № 78. У сваіх перадвыбарчых выступах заклікае выбарцаў байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў і падтрымаць партыйную праграму «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
XS
SM
MD
LG