Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыку, які паслаў Лукашэнку ў пекла, ня пусьцяць у Беларусь


Расійскаму хіп-хоп выканаўцу Асаі і яго групе забаранілі выступаць у Беларусі. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце гурту.

«Паведамляем ўсім прыхільнікам і прыхільніцам зь Менску і іншых гарадоў Беларусі аб тым, што нашы канцэрты забароненыя ўладамі», — пішацца на сайце. На думку музыкаў забарона стала рэакцыяй на выкананьне песьні «Столькі Жыцьця» на канцэрце, які адбыўся ў Менску 28 лістапада 2011 года.

У песьні ёсць такія словы: «Містэр прэзыдэнт, абдыміце свой народ», «Містэр прэзыдэнт, абдыміце сваю ўдаву» і «Містэр прэзыдэнт, адпраўляйцеся ў пекла». На лістападаўскім канцэрце Асаі падчас гэтай песьні прасьпяваў «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла» (прыкладна на 2:05 запісу). У залі гэта выклікала авацыю.

XS
SM
MD
LG