Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрозна ад хакейных чыноўнікаў, сям’я Салея ацаніла вартасьць кнігі Аляхновіча


У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі вядомага спартовага журналіста Сяргея Аляхновіча «Руслан Салей. Simply the Best».

Але на імпрээзе ўжо фізычна не маглі прысутнічаць ні аўтар, ні галоўны герой — лепшы беларускі хакеіст летась 7 верасьня загінуў у авіякатастрофе разам з камандай Кантынентальнай хакейнай лігі «Лякаматыў» зь Яраслаўлю, а Сяргей 40 дзён таму раптоўна памёр у Менску.

Галоўнымі асобамі прэзынтацыі сталі маці Салея Тамара Гаўрылаўна і бацька Аляхновіча Аркадзь Іосіфавіч. Яны ўпершыню ўбачыліся і доўга плакалі ў абдымках адзін аднаго. Жанчына сказала, што Сяргей Аляхновіч зрабіў сапраўды эпічную справу, увекавечыўшы сваёй працай ня толькі яе сына, але і самога сябе. І выказала прэтэнзіі на адрас кіраўніцтва Фэдэрацыі хакею Беларусі, якое адмовілася ў фінансавай падтрымцы выданьня, не знайшоўшы ў кнізе «ніякай мастацкай вартасьці».

Кніга выйшла накладам 5000 асобнікаў, але інтарэс да яе настолькі высокі, што ўжо заплянаваныя далейшыя перавыданьні — у тым ліку і на ангельскай мове.


Падрабязнасьці — пазьней у эфіры і на сайце Свабоды










Фота Прэсбол

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG