Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне па скарзе Аляксандра Мілінкевіча абвесьцяць а 16-й гадзіне


5 верасьня Вярхоўны суд разглядае скаргу лідэра Руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Мілінкевіч дамагаецца, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

12.10 Пракурор Маханько, якая ўдзельнічае ў гэтым судовым працэсе, падчас свайго выступу заявіла, што, на яе думку, падставаў для задавальненьня скаргі Аляксандра Мілінкевіча няма.


30 жніўня ЦВК не зарэгістраваў Мілінкевіча.

Тады Мілінкевіч абскарджваў рашэньне камісіі Ўруцкай выбарчай акругі № 109, якая не зарэгістравала яго, абгрунтаваўшы сваё рашэньне недакладнасьцямі ў падпісных лістах (нібыта даты пры іх ставіліся нейкай адной асобай, а не самімі грамадзянамі), а таксама з-за адсутнасьці ў дэклярацыі згадак пра ягоны зямельны надзел.

Інтарэсы Мілінкевіча ў ЦВК прадстаўляў актывист Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч. Ён абверг прэтэнзіі акруговай камісіі адносна падпісных лістоў і зямельнага надзелу, які насамрэч не належыць Мілінкевічу.

Экспэрт ЦВК Галіна Мкртычан зазначыла, што Мілінкевічу было адмоўлена законна, за выключэньнем спасылкі на ня ўнесены ім у дэклярацыю зямельны ўчастак, які сапраўды не знаходзіцца ва ўласнасьці прэтэндэнта. А праверка падпісных лістоў была праведзеная «бездакорна», — заявіла экспэрт ЦВК.

Старшыня камісіі Лідзія Ярмошына з гэтай нагоды заявіла Меляшкевічу: «Вы ўжо выступілі. Трэба меней увагі надаваць палітыцы, а больш тэхнічным пытаньням».

Сярод сёньняшніх спраў звароты лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, кіраўніка барысаўскай гарадзкой суполкі АГП Міхаіла Васільева, дэмакратычнага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка..


Вярхоўны суд пакуль задаволіў толькі адну скаргу — былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.

Сярод тых, каму адмовілі:
  • Дзьмітры Аўгуст
  • Сяргей Брыцікаў
  • Уладзімер Правальскі
  • Йосіф Круглікаў
  • Алег Казлоў
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Валеры Дробышаў
  • Аксана Самуйлава
  • Аляксандар Солапа

Дзьве справы — Сяргея Рабцава і Аляксея Макарава наагул не разглядаліся, паколькі яны паступілі са спазьненьнем.

6 верасьня ў судзе плянуюць разгляд яшчэ дзьвюх скаргаў — Артура Фінькевіча і Міхася Пашкевіча.


Падрабязнасьці разгляду скаргі ў Вярхоўным судзе — пазьней на сайце «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG