Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Квэбэку перамагаюць незалежнікі


Пакуль, аднак, незразумела, ці атрымаецца ў квэбэцкай партыі пераадолець плянку ў 50%

У Канадзе – ў франкамоўнай правінцыі Квэбэк – на выбарах у мясцовы заканадаўчы орган перамогу атрымлівае партыя, якая выступае за выхад з канадзкай канфэдэрацыі і стварэньне незалежнай дзяржавы.

Сэпаратысты, якія на працягу дзевяці гадоў знаходзіліся ў апазыцыі, атрымліваюць, паводле папярэдніх дадзеных, каля паловы з 125 дэпутацкіх мандатаў.

Пакуль, аднак, незразумела, ці атрымаецца ў квэбэцкай партыі пераадолець плянку ў 50%, што дазволіла б ёй самастойна сфармаваць рэгіянальны ўрад, а таксама дало б магчымасьць вынесьці пытаньне аб незалежнасьці на рэфэрэндум.

Насельніцтва Квэбэку складае каля 8 мільёнаў чалавек, усёй Канады – прыблізна 34,5 мільёна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG