Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 верасьня: Гадавіна першага зьезду польскай «Салідарнасьці», дзень нараджэньня Івана Пуліхава і Язэпа Сажыча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Па ўсё краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +14-+18 градусаў.
У Беларусі і ў сьвеце

Менск, пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, разгляд пытаньняў выбарчай агітацыі і рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савету Рэспублікі. Пачатак у 11.30.

Менск, Вярхоўны суд Беларусі (вул. Леніна, 28) разгледзіць скаргу лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча на адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты

Менск, у офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) - круглы стол «Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі!". Пачатак у 12.00.

Менск, у гатэлі Crowne Plaza (вул. Кірава, 13) - урачыстае адкрыцьцё праекту Агенцтва ЗША па міжнароднаму разьвіцьцю (USAID) "Мясцовы прадпрымальніцтва і эканамічнае разьвіцьцё". Пачатак у 14.15.

Шарлот, Паўночная Караліна, ЗША – Працяг зь'езду Дэмакратычнай партыі ЗША

Пэкін, візыт дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан у Кітай

Тбілісі, візыт у Грузія міністраў замежных справаў Нямеччыны і Швэцыі Гіда Вэстэрвэлле і Карла Більдта

Эрэван, візыт у Армэнію генэральнага сакратара НАТА Форга Расмунсэна

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторам пасьля 2-ух тыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі

1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна

1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны

1957 — Кубінская рэвалюцыя: паўстаньне на марской базе Сьенфуэґас. У ходзе баёў загінулі каля 200 маракоў, 600 цывільных асобаў і 100 жаўнераў урадавых войскаў

1958 — у ЗША ўпершыню апублікаваны раман Барыса Пастарнака «Доктар Жывага»

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці»

У гэты дзень нарадзіліся:

1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на прастоле 72 гады
1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог
1879 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст. Ягоным імем названая адна з вуліц Менску
1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзяяч
1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997
1946 — Фрэдзі Мэркуры, брытанскі рок-музыка, лідар гурту Queen

У гэты дзень памерлі:

1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак
1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст (нар у 1887)
1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году
2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык
ЕСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень распаўсюджваньня пісьменнасьці і ведаў
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я прасіла сілы - і Бог паслаў мне выпрабаваньні, каб загартаваць мяне.

Я прасіла мудрасьці - і Бог паслаў мне праблемы, над якімі трэба ламаць галаву.

Я прасіла мужнасьці - і Бог паслаў мне небясьпекі.

Я прасіла каханьня - і Бог паслаў няшчасных, якія маюць патрэбу ў маёй дапамозе.

Я прасіла дабротаў - і Бог даў мне магчымасьці.

Я не атрымала нічога з таго, што хацела, але я атрымала ўсё, што мне было трэба!

Бог пачуў мае малітвы ...

Маці Тэрэза

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Кісель патлумачыў словы Лукашэнкі пра "круглы стол" з апазыцыяй

Беларусь абяцае, што да Міхалевіча ня будуць ужываць катаваньняў

Свабоду Бяляцкаму патрабавалі ў Бішкеку, Маскве і Стакгольме

Куды ідуць мытны саюз і АДКБ?

Нацбанк Беларусі прагназуе ўмацаваньне рубля пасьля рэзкага падзеньня
XS
SM
MD
LG