Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія гатовая да дыялёгу з Косава


Прэм'ер-міністар Сэрбіі Івіца Дачыч і кіраўнік ЭЗ Ван Рампей
Прэм'ер-міністар Сэрбіі Івіца Дачыч і кіраўнік ЭЗ Ван Рампей

Новы прэм'ер-міністар Сэрбіі Івіца Дачыч заявіў аб гатовасьці яго краіны пачаць дыялёг з кіраўніцтвам самаабвешчанай рэспублікі Косава і рухацца ў накірунку далучэньня да Эўразьвязу. Сёньня Дачыч правёў у Брусэлі перамовы з кіраўніком ЭЗ Херманам Ван Рампеем.

Ван Рампей адзначыў, што наступным крокам Сэрбіі для збліжэньня з Эўразьвязам мае быць дыялёг з кіраўніцтвам Косава. Косава на цяперашні момант бальшыня краінаў сьвету ўжо прызналі ў якасьці самастойнай дзяржавы.

У сакавіку сёлета Эўразьвяз устанавіў для Сэрбіі статус дзяржавы-кандыдата на далучэньне да супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG