Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тэлевыступе кандыдат у дэпутаты згадаў пра палітвязьняў


Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў

Кандыдат у дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 82 Андрэй Юркоў у тэлезвароце да выбаршчыкаў нагадаў пра наяўнасьць ў Беларусі палітвязьняў.

Таксама ён заклікаў іншых кандыдатаў у дэпутаты падпісаць калектыўны зварот з патрабаваньнем свабоды для палітзьняволеных:

«Мы, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляем розныя дэмакратычныя партыі і рухі. У нас могуць быць свае погляды на будучыню нашай краіны, розныя стратэгіі ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненне дамагчыся таго, каб Беларусь стала дэмакратычнай краінай без паліцэйскага перасьледу іншадумцаў, без палітычных зьняволеных».

Андрэй Юркоў заклікаў іншых кандыдатаў у дэпутаты далучыцца да патрабаваньня аб вызваленьні Зьмітра Дашкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Сяргея Каваленкі, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Паўла Сырамалотава, Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG