Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маніторынг БАЖ: Тэма выбараў для беларускіх СМІ не прыярытэтная


4 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала бюлетэнь «Асьвятленьне парлямэнцкіх выбараў 2012 г. у беларускіх СМІ».

«СМІ акцэнтуюць сваю ўвагу на арганізацыі і тэхнічных аспэктах выбарчага працэсу. Галоўнай крыніцай інфармацыі для дзяржаўных мэдыяў застаюцца ЦВК і акруговыя камісіі», — расказаў кіраўнік маніторынгавай групы ГА «БАЖ», мэдыяэкспэрт Алесь Анціпенка.

Маніторынгавая група аглядала 17 беларускіх СМІ з 20 да 31 жніўня.

«Тэма выбараў не прыярытэтная для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, за выключэньнем naviny.by», — кажа Алесь Анціпенка. — «Таксама мы заўважылі тэндэнцыю дэпэрсаналізацыі ўдзельнікаў выбарчага працэсу. У тэлепраграмах перадач кідаецца ў вочы тое, што выступы кандыдатаў пазначаныя не як „выступы кандыдатаў у дэпутаты“, а як „Выбары — 2012“. Інфармацыі з прозьвішчамі выступоўцаў няма ўвогуле».








Маніторынгавая група ГА «БАЖ» аналізуе асьвятленьне выбараў рознага ўзроўню на працягу 10 год. У поле зроку трапілі 17 мэдыяў:

Электронныя СМІ (адзінка вымярэньня секунда, хвіліна, гадзіна)

  • праграмы «Панарама» і «У цэнтры ўвагі» на канале «Беларусь 1»
  • «Нашы навіны» на АНТ
  • праграма «Радыёфакт» на Беларускім радыё
  • ТРК «Гомель» — «Навіны рэгіёна»
  • «Навіны» на «Гомель FM»
  • ТРК «Магілёў» — «Навіны Магілёва»
  • абласное радыё «Навіны»
  • Інтэрнэт-рэсурсы (аналізуецца колькасьць знакаў)
  • www.naviny.by
  • www.belta.by
  • Друкаваныя СМІ (адзінка вымярэньня — квадратны сантымэтар газэтнай плошчы)
  • «Беларусь сегодня»
  • «Народная воля»
  • «7 дней»
  • «Наша Ніва»
  • «Комсомольская правда в Белоруссии»
  • «Гомельская праўда»
  • «Магілёўская праўда»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG