Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» выдалі па-беларуску


«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» — такую кнігу накладам у 300 асобнікаў надрукавала беларускае выдавецтва «Кнігазбор». Кнігу напісаў таджыцка-беларускі тандэм аўтараў, у які ўваходзяць Ато Хамдам і Леанід Чыгрын.

Леанід Чыгрын нарадзіўся на Віцебшчыне, але даўно жыве ў Таджыкістане.

Пераклад на беларускую мову і выданьне ініцыяваныя Амбасадай Таджыкістану ў Беларусі. Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў будынку менскай штаб-кватэры СНД.

«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» прадстаўлены як дакумэнтальна-мастацкая аповесьць. Яна ўслаўляе жыцьцё і дзейнасьць Эмамалі Рахмона — прэзыдэнта Таджыкістана з 1994 году.

У 2003 годзе на беларускую мову быў перакладзены духоўны кодэкс туркмэнбашы Сапармурата Ніязава — «Рухнама».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG