Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гандурасе знайшлі абезгалоўленых падлеткаў


У гандураскім горадзе Ля-Сэйба паліцыя выявіла абезгалоўленыя целы пяці падлеткаў, перадае Бі-Бі-Сі.

Як паведаміў прадстаўнік паліцыі, сярод загінулых чатыры дзяўчыны і адзін юнак.

Дзень перад тым у Тэгусігальпе былі знойдзеныя тры абезгалоўленыя трупы.

Паліцыя ня ведае, ці зьвязаныя паміж сабой гэтыя злачынствы і хто іх мог зьдзейсьніць.

Паводле Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Гандурас – адна з самых крымінальных краін на плянэце.
XS
SM
MD
LG