Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным судзе задаволілі адну скаргу з дзесяці


Яшчэ тры скаргі ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на адмову ім у рэгістрацыі паступілі поштай на імя Вярхоўнага суду.

Пра гэта «Свабодзе» 4 верасьня паведамілі ў прэсавай службе гэтай установы.

Сёньня ў судзе разгледзяць два звароты — дэмакратычнай актывісткі з Бабруйску Аксаны Самуйлавай і слуцкага прадпрымальніка Аляксандра Солапа.

Вярхоўны суд пакуль задаволіў толькі адну скаргу — былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.

Сярод тых, каму адмовілі:

  • Дзьмітры Август
  • Сяргей Брыцікаў
  • Уладзімер Правальскі
  • Йосіф Круглікаў
  • Алег Казлоў
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Валеры Дробышаў

Дзьве справы — Сяргея Рабцава і Аляксея Макарава наагул не разглядаліся, паколькі яны паступілі са спазьненьнем.

5 верасьня ў судзе плянуюць разгляд іншых скаргаў, сярод якіх і лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG