Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура жаліцца на Чэхію: не выдае беларусаў


«Чэхія за апошнія гады не задаволіла ніводнага беларускага запыту пра экстрадыцыю» — заявіў начальнік міжнародна-прававога аддзелу Генэральнай пракуратуры Беларусі Алег Хлышчанка.

Хлышчанка кажа, што адмовы адбываюцца «часьцей за ўсё па надуманых падставах: нібыта ў нас у краіне месцы пазбаўленьня волі не адпавядаюць мінімальным прынцыпам эўрапейскага пэнітэнцыярнага права па пытаньнях абыходжаньня зь зьняволенымі».

У 2011 годзе Генпракуратура Беларусі накіравала ў 193 запыты на экстрадыцыю, паведаміў прадстаўнік пракуратуры ў інтэрвію афіцыйнаму выданьню «Советская Белоруссия».
XS
SM
MD
LG