Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ атрымаў адмоўны прагноз крэдытнага рэйтынгу


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's зьмяніла прагноз крэдытнага рэйтынгу Эўрапейскага Зьвязу з стабільнага на "нэгатыўны".

Сам рэйтынг пры гэтым застаўся нязьменным – на найбольш высокім магчымым узроўні ААА. Адмоўны прагноз, на думку аналітыкаў агенцтва, абумоўлены тым, што раней падобным чынам былі ацэненыя пэрспэктывы найбуйнейшых эканомік ЭЗ - Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі і Нідэрляндаў.

Агенцтва папярэдзіла, што крэдытны рэйтынг ЭЗ можа быць зьніжаны, калі якая-небудзь з краін-членаў апынецца неплацежаздольнай з прычыны пазыковага крызысу. Найбольш актуальная пагроза дэфолту – для Грэцыі, якая цяпер абмяркоўвае з ЭЗ і МВФ ўмовы ўдзяленьня абяцанай ёй раней фінансавай дапамогі. Нестабільная таксама сытуацыя ў фінансавым сэктары Гішпаніі.

Зьніжэньне крэдытнага рэйтынгу вядучымі агенцтвамі, як правіла, цягне за сабой рост працэнтаў па аблігацыях, што можа спрыяць паглыбленьню пазыковага крызысу.
XS
SM
MD
LG