Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: прэзыдэнт Чырвонага Крыжа сустрэнецца з Асадам


Прэзыдэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа Пітэр Маўэр

Прэзыдэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа Пітэр Маўэр

Візыт пройдзе на фоне новай вайсковай стратэгіі ўладаў, якія бамбяць гарады, дзе дзейнічаюць атрады апазыцыі.

Новы прэзыдэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа Пітэр Маўэр плянуе сёньня сустрэцца ў Дамаску з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам і іншымі найвышэйшымі ўрадоўцамі гэтай краіны. Тэмай перамоваў будзе палягчэньня доступу міжнародных гуманітарных арганізацый да цывільнага насельніцтва, якое цярпіць ад грамадзянскага канфлікту.

Візыт пройдзе на фоне новай вайсковай стратэгіі ўладаў, якія бамбяць гарады, дзе дзейнічаюць атрады апазыцыі.

Так больш за 20 чалавек загінулі ад бамбардаваньня ўрадавым самалётам гораду ў правінцыі Алепа, сьцьвярджаюць тамтэйшыя актывісты. Паведамляецца, што сярод загінулых ад авіяналёту на горад Аль-Баб – некалькі жанчын і дзяцей. Адначасова дзяржаўнае тэлебачаньне Сырыі паведаміла аб выбуху замінаванага аўтамабіля на ўскрайку Дамаску. Аб колькасьці ахвяр не паведамляецца. Усяго колькасьць ахвяр ад пачатку канфлікту ў Сырыі ацэньваецца на 26 000 чалавек.
XS
SM
MD
LG