Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 14-гадовая дзяўчынка-хрысьціянка застаецца за кратамі


Імам Халід Чышці

Імам Халід Чышці

У Пакістане суд пастанавіў, што 14-гадовая хрысьціянская дзяўчынка Рымша Масіх, якую вінавацяць ў абразе Карана, застанецца пад арыштам да пятніцы. Слуханьні па справе аб блюзьнерстве адкладзеныя з-за страйку адвакатаў.

Дзяўчынка была арыштаваная два з паловай тыдні таму – яе зьвінавацілі ў тым, што яна нібыта паліла старонкі Карана. Паводле пакістанскіх законаў, за гэта прысуджваецца сьмяротная кара.

Некалькі дзён таму імам Халід Чышці, які зьвінаваціў дзяўчынку, сам быў арыштаваны і абвінавачаны ў тым, што наўмысна абгаварыў дзіцяці, каб выгнаць хрысьціянаў, якія жылі ў ягонай вёсцы. Імам адхіляе абвінавачаньні.

Праваабрончая арганізацыя Human Rights Watch адзначыла, што для Пакістану зьяўляецца «беспрэцэдэнтным» рашэньне судовых уладаў распачаць дзеяньні супраць сьвятара.
XS
SM
MD
LG