Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскіх Pussy Riot усяго толькі папярэдзілі


Прага, сабор Сьвятога Віта

Прага, сабор Сьвятога Віта

Чэскія актывісты ў пратэсьце супраць закону аб царкоўнай рэстытуцыі (кампэнсацыі), які абмяркоўваецца ў парлямэнце Чэхіі, увайшлі 2 верасьня ў галоўны храм Прагі – сабор Сьвятога Віта – і прасьпявалі песеньку пад назовам «Сьвяты Вацлаў, прагані [прэм’ер-міністра] Нэчаса [арцыбіскупа] Дуку».

Сілы правапарадку вывелі парушальнікаў з храму і далі ім вуснае папярэджаньне.

Закон аб кампэнсацыі царкоўнай маёмасьці, нацыяналізаванай у камуністычны пэрыяд, прадугледжвае выплату каля 5,5 мільярда эўра зь дзяржаўнага бюджэту галоўным чынам каталіцкай царкве і габрэйскім рэлігійным супольнасьцям ды, у меншай ступені, больш чым тузіну цэркваў іншых веравызнаньняў у Чэскай рэспубліцы.
XS
SM
MD
LG