Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгуначны райсуд Віцебску аштрафаваў апазыцыянэра Барыса Хамайду, які выйшаў на вуліцу Леніна з плякатам «Незаконным выбарам у незаконную „палатку“ — байкот!»

Спадар Хамайда адстаяў з плякатам каля так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна — прыкладна дзьве гадзіны. Потым яго затрымалі міліцыянты, завезьлі ў Чыгуначны РАУС і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне.

Актывіст лічыць і затрыманьне, і суд незаконнымі:

«Судзіла мяне ў Чыгуначным райсудзе Алена Цыганкова. Я ёй патлумачыў сваю пазыцыю: што нічога не парушаю, бо ідзе агітацыйная кампанія. Так, я агітую за байкот выбараў, бо ён у нас не забаронены. Я не адмаўляў, што выйшаў з плякатам, так што нават не апытвалі міліцыянтаў-сьведак. Пасьля майго выступу судзьдзя кудысьці выходзіла — відавочна, з кімсьці раілася. Урэшце вынесла рашэньне пра штраф памерам 4 базавыя велічыні. Для мяне гэта першае абвінавачаньне ў пікетаваньні сёлета, таму і штраф адносна невялікі».

Плякат «Незаконным выбарам у незаконную „палатку“ — байкот!» Барысу Хамайду не аддалі, ён застаўся ў Чыгуначным РАУС.

У Віцебску гэта быў першы агітацыйны пікет за сёлетнюю парлямэнцкую выбарчую кампанію. Кандыдаты ў дэпутаты пакуль не пачыналі вулічнай агітацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG