Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: затрыманыя мастакі абвясьцілі галадоўку


Мастака Алеся Цыркунова зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі. Ён адмовіўся ад адваката, суд вынес рашэньне пакараць яго штрафам у 10 базавых велічынь.

Цыркуноў не прызнаў сябе вінаватым і мае намер абскарджваць рашэньне суду.

Алесь Цыркуноў — адзін зь сябраў мастацкай суполкі «Пагоня», якіх учора арыштавала міліцыя за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі з нагоды дня народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады.

Разгляд справы Генадзя Драздова перанесьлі на 11 верасьня, бо ён запатрабаваў адваката. Справы яшчэ трох затрыманых — Алеся Пушкіна, смаргонскага мастака Валянціна Варанішчы і актывіста Ўладзімера Шульжыцкага — зараз разглядаюцца.

Драздоў — адзін зь сябраў суполкі «Пагоня», якіх учора арыштавала міліцыя за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі з нагоды народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады.

Сёньня ў судзе Генадзь Драздоў азнаёміўся са складзеным на яго пратаколам. Паводле Драздова, яго вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету.

Драздоў распавёў «Свабодзе», што ў знак незаконнага арышту ўчора ўсе затрыманыя абвясьцілі галадоўку.

Сярод затрыманых — мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін і мясцовы мастак Валянцін Варанішча, а таксама актывіст Уладзімер Шульжыцкі.

Учора яны адзначалі ўгодкі Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля. Міліцыя затрымала мастакоў, калі яны несьлі па горадзе партрэты Лапіцкага.

Паводле Драздова, астатніх затрыманых таксама павінны сёньня прывезьці ў Смаргонскі раённы суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG