Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць на сцэне


Бас-гітарыст гурту Litvintroll Алег Клімчанка. фота vk.com/litvintr0ll

Бас-гітарыст гурту Litvintroll Алег Клімчанка. фота vk.com/litvintr0ll

Мэдыкі ня зьвязваюць сьмерць Алега Клімчанкі з ударам электрычным токам.

2 верасьня ў Гомелі на рок-фэстывалі Mass Medium 2012 падчас выступу гурту Litvintroll раптоўна памёр бас-гітарыст Алег Клімчанка.

Канцэрт спынілі, гледачоў вывелі з залі. Выклікалі хуткую дапамогу, але дактары не змаглі ўратаваць гітарыста.

На некаторых інтэрнэт-рэсурсах была выкладзеная вэрсія, што гітарыст загінуў ад удару электрычным токам. Прадстаўніца хуткай мэдычнай дапамогі Валянціна Любіна патлумачыла, што лекар, які аглядаў гітарыста Клімчанку, «не ўказаў на прыкметы» паражэньня электратокам.

Цэнтральны раённы аддзел Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці дасьледуе прычыну сьмерці гітарыста. Прызначана судова-мэдычная экспэртыза.

У рэгіянальнай управе мэдычных судовых экспэртызаў пакуль таксама ня зьвязваюць раптоўную сьмерць бас-гітарыста з ударам электрычнага току, бо няма першасных прыкмет, якія звычайна бываюць пры паражэньні токам. Канчатковае заключэньне судмэдэкспэрты зробяць, атрымаўшы гісталягічную экспэртызу, якая зойме два-тры тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG