Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадар Кіргізcтану: Бакіеў можа вярнуцца дамоў


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Беглыя экс-прэзыдэнты Кіргізстана Аскар Акаеў і Курманбек Бакіеў змогуць вярнуцца на радзіму, толькі калі яны папросяць прабачэньня ў сваіх суайчыньнікаў, лічыць амбасадар Кіргізстану ў Казахстане Эсэнгул Амураліеў.

«Два прэзыдэнта былі адпрэчаныя народам і вымушаныя зараз знаходзіцца за межамі Кіргізстану. Калі яны папросяць прабачэньня ў народа і народ іх даруе, то ў іх ёсьць шанец вярнуцца назад. Калі гэтага не адбудзецца, то, напэўна, такога шанцу ў іх няма », - сказаў Амураліеў у інтэрвію казахстанскай газэце"Мэгаполіс", апублікаваным у панядзелак.

7 красавіка 2010 быў скінуты рэжым другога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які, у сваю чаргу, прыйшоў да ўлады пасьля выгнаньня 24 сакавіка 2005 года свайго папярэдніка Аскара Акаева, паведамляе Інтэрфакс.

Сёньня абодва былых дзяржаўных лідэра знаходзяцца за межамі Кіргізстану, у Беларусі і Расеі, адпаведна.

Кіргізстан неаднаразова патрабаваў ад праваахоўных органаў Беларусі выдачы Бакіева, які абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах, але афіцыйны Менск адмаўляецца выканаць гэтае патрабаваньне.
XS
SM
MD
LG