Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNICEF: апошні тыдзень у Сырыі стаў самым крывавым


Прынамсі 1 600 чалавек загінулі ў Сырыі на мінулым тыдні

Такую інфармацыю абнародавала UNICEF – ведамства ААН, якое займаецца абаронай правоў дзяцей. Калі гэтыя лічбы адпавядаюць рэчаіснасьці, мінулы тыдзень стаў найбольш крывавым з пачатку паўстаньня супраць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Прэсавы сакратар UNICEF Патрык МакКормік не ўдакладніў зь якіх крыніц ягонае ведамства брала інфармацыю аб ахвярах. На працягу апошняга тыдня сырыйскія актывісты паведамлялі аб шматлікіх стратах сярод цывільных жыхароў гарадоў, якія падпалі пад бамбардаваньне ўрадавай авіяцыі.
XS
SM
MD
LG