Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Смаргоні мастакоў асудзяць у панядзелак


Мастакі адзначаюць угодкі Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні
Мастакі адзначаюць угодкі Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні

Аб гэтым «Свабодзе» паведаміла Ганна Шульжыцкая, маці затрыманага разам з мастакамі мясцовага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага.

Паводле Шульжыцкай, дзяжурны Смаргонскага РАУС патлумачыў ёй, што затрыманыя парушылі заканадаўства, правёўшы несанкцыянаваную акцыю. Да раніцы яны прабудуць у пастарунку, а заўтра над імі адбудзецца суд.

Мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў і Алесь Пушкін разам зь мясцовымі актывістамі Валянцінам Варанішчам і Ўладзімерам Шульжыцкім адзначалі чарговыя ўгодкі Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля і былі затрыманыя міліцыяй, калі несьлі па горадзе ягоныя партрэты.

Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году за тое, што ў пасьляваенны час стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG