Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: міліцыя затрымала мастакоў з суполкі «Пагоня»


Удзельнікі акцыі ля храму

Удзельнікі акцыі ля храму

Мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў і Алесь Пушкін разам зь мясцовымі актывістамі Валянцінам Варанішчам і Ўладзімерам Шульжыцкім адзначалі чарговыя ўгодкі Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля.

Мастакі разам зь мясцовымі актывістамі наведалі раніцай праваслаўны храм, дзе былі асьвечаны чатыры намаляваныя імі партрэты Лапіцкага. Яны таксама замовілі малебен у памяць расстралянага юнака.

Партрэт Лапіцкага падчас малебну ў царкве

Партрэт Лапіцкага падчас малебну ў царкве



Пасьля з асьвечанымі карцінамі прайшлі да помніка Францішку Багушэвічу ў гарадзкім парку. У гэты час за імі ўжо назіралі людзі ў цывільным. Пасьля таго, як удзельнікі акцыі рушылі ў бок дома Валянціна Варанішчы, адначасова раздаючы мінакам буклеты пра Лапіцкага, іх затрымалі супрацоўнікі РАУС і завялі ў пастарунак.

Мастакі з суполкі "Пагоня" падчас малебну за Расьціслава Лапіцкага ў царкве

Мастакі з суполкі "Пагоня" падчас малебну за Расьціслава Лапіцкага ў царкве



Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году за тое, што ў пасьляваенны час стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.

Удзельнікі акцыі ля храму

Удзельнікі акцыі ля храму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG