Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны імам, які абвінаваціў дзяўчынку ў спаленьні Карану


Пакістансыкія ўлады арыштавалі імама Халіда Чышці, які абвінавачваў хрысьціянскую дзяўчынку-падлетка ў блюзьнерстве.

Яго арыштавалі пасьля таго, як адзін са сьведкаў у гэтай справе распавёў у судзе, што бачыў, як імам падкідаў старонкі з Карану ў торбу, набітую залой і спаленымі паперамі, які несла Рымша Масіх, паведамляе БіБіСі.

У жніўні ёй было выстаўленае абвінавачаньне ў спаленьні Карану. У Пакістане гэта сур’ёзнае злачынства, за якое можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне. Дзяўчынка, як паведамляецца, церпіць на сындром Даўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG