Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей падтрымаў іранскую ядзерную праграму


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей (справа) і яго папярэднік на гэтай пасадзе Сяргей Мартынаў (зьлева)
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей (справа) і яго папярэднік на гэтай пасадзе Сяргей Мартынаў (зьлева)

Удзельнікі саміту Руху Недалучэньня падтрымалі права Ірану на ядзерную энэргетыку

Выніковая дэклярацыя саміту, які завяршыўся ў Тэгеране, была прынятая празь дзень пасьля таго, як Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы зьвінаваціла Іран у блякаваньні доступу міжнародных інспэктараў да ядзернага аб'екту ў горадзе Парчын, дзе, як падазраецца, Тэгеран можа ажыцьцяўляць распрацоўку ядзерных боегаловак.

Заходнія краіны лічаць, што багаты нафтай і прыродным газам Іран ня мае патрэбы ў атамных электрастанцыях, а яго ядзерная праграма выкарыстоўваецца для распрацоўкі ўзбраеньняў. Тэгеран гэтыя закіды адхіляе.

Рух Недалучэньня аб'ядноўвае 118 краін разьвіцьця ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амэрыцы і адну эўрапейскую краіну – Беларусь. Сёлета запрашэньне на саміт Руху Недалучэньня атрымаў Аляксандар Лукашэнка, але ў выніку афіцыйны Менск у Тэгеране прадстаўляў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG