Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня будзе капіяваць замежны досьвед


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

«Мы гатовыя выкарыстоўваць замежны досьвед, але ня сьлепа капіяваць яго. Беларусы — прыхільнікі эвалюцыйнага, паступовага разьвіцьця, а ня рэзкіх скачкоў і рэвалюцыяў» — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў БДУ на сьвяце, прысьвечаным Дню ведаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Калі мы абвясьцілі „дзяржаву для народу“, то і будаваць яе патрэбна, зыходзячы з патрабаваньняў народу, а не абстрактных тэарэтычных мадэляў» — падкрэсьліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выступаў перад студэнтамі факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ, дзе вучыліся два яго старэйшыя сыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG