Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус на Філіпінах


Сьцяна ў Маніле, сталіцы Філіпінаў, адноўленая пасьля папярэдняга землятрусу (архіўнае фота).
Сьцяна ў Маніле, сталіцы Філіпінаў, адноўленая пасьля папярэдняга землятрусу (архіўнае фота).

Каля ўсходняга узьбярэжжа Філіпінаў адбыўся землятрус магнітудай 7,9. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін паранены. Тысячы жыхароў усходніх правінцыяў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Пашкоджаныя будынкі і дарогі, няма электраэнэргіі. Улады пачалі выратавальныя працы.

Эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся прыблізна ў 140 км ад гораду Гуі-уан у правінцыі Усходні Самар, пад марскім дном.

Чакалася пагроза ад цунамі ў выніку землятрусу, але пазьней амэрыканскія сэйсмолягі адмянілі ранейшае абвяшчэньне пагрозы цунамі на Філіпінах, у Японіі, Інданэзіі, на Тайвані, выспах Папуа Новая Гвінэя і амэрыканскім штаце Гаваі, а таксама шэрагу іншых выспаў Ціхага акіяну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG