Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армэнія не даравала Вугоршчыне


Пахаваньне Гургена Маркарана

Пахаваньне Гургена Маркарана

Армэнія спыняе дыпляматычныя стасункі з Вугоршчынай пасьля таго, як Будапэшт выдаў Азэрбайджану вайскоўца Раміля Сафарава, які забіў афіцэра армянскага войска.

Пасьля прыбыцьця на радзіму старэйшы лейтэнант Сафараў быў адразу ж памілаваны прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхарам Аліевым.

«Армянскі народ не даруе гэтага», — заявіў прэзыдэнт Армэніі Серж Саркісян у часе сустрэчы з акрэдытаванымі прадстаўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў у Армэніі.

У 2006 годзе Сафараў быў асуджаны вугорскім судом да пажыцьцёвага зьняволеньня. Паводле самога Сафарава, ён вырашыў забіць армянскага афіцэра Гургена Маркарана з-за таго, што той нібыта публічна абражаў азэрбайджанскі народ і яго патрыятычныя пачуцьці.

Сафараў і Маркаран былі слухачамі курсаў ангельскай мовы, арганізаваных Унівэрсытэтам нацыянальнай абароны Вугоршчыны ў рамках праграмы НАТО «Партнэрства дзеля міру».
XS
SM
MD
LG