Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»


Павал Аракелян — кампазытар, саксафаніст, клявішнік, вакаліст

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Баку. У Менску жыве з 1988 году.

Скончыў музычную школу па клясе фартэпіяна, эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні імя Глінкі па клясе саксафона (2004).

З 17 гадоў выступае на фэстывалях міжнароднага роўню.

Граў у складзе такіх гуртоў, як Apple Tea, «Камэрата», Svet Boogie Band, як запрошаны музыка граў разам з Дэборай Браўн, Майкам дэль Фэро, Сяргеем Манукянам ды іншымі зоркамі.

Быў лідэрам гурту Speakeasy, стваральнікам праекту The Stop Time. Цяпер мае ўласны праект The Outsiders, зь якім атрымаў першую прэмію джазавага конкурсу на фэсьце «Усадьба. Джаз» (2008), апярэдзіўшы тысячы прэтэндэнтаў.

Неаднаразова прызнаваўся лепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. У 2010 годзе выйшаў дэбютны дыск Outsiders «The Ballad Of The Lost Musician».

У 2011 годзе запісаў музычны нарыс «Ластаўка» на вершы Ўладзімера Някляева.

У 2012 годзе запрошаны ў склад гуртоў «Крыві» і «Крамбамбуля».

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 3-7 верасьня на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс

Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.

Героі бліжэйшых выпускаў:
  • Сяргей Скрыпнічэнка, лідэр «Zygimont Vaza» — аднаго з самых таямнічых беларускіх гуртоў з 25-гадовай гісторыяй;
  • Алег Хаменка з гурту «Палац», які ведае, у чым бяда беларускіх эстраднікаў і рокераў;
  • Аляксандар Памідораў з сваімі бескампраміснымі творамі;
  • стваральнікі праекту «Партызанская школа».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG