Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб аддаліць рызыку павышанага крывянога ціску і гіпэртаніі, лекары раяць рабіць падчас працоўнага дня тры 10-хвілінныя шпацыры.

Паводле доктара Глена Гэсэра з Унівэрсытэту штату Арызона, такія шпацыры, калі хадзіць на іх рэгулярна, даюць ня менш эфэктыўныя вынікі адносна ўтрыманьня здаровага крывянога ціску, чым інтэнсіўныя трэніроўкі ў спартовай залі або фітнэс-клюбе.

Гэсэр і ягоныя калегі правялі адпаведныя досьледы з групай добраахвотнікаў, кожны зь якіх наогул не адчуваў праблемаў са здароўем, але быў ужо ў стадыі гэтак званай прэгіпэртаніі — меў крывяны ціск ня меншы чым 140/90, што ў ЗША лічыцца ўжо выразным папярэджаньнем перад гіпэртаніяй.

Доктар Гэсэр папрасіў, каб асобы, якія згадзіліся ўзяць удзел у досьледзе, кожны дзень рэгулярна хадзілі на тры 10-хвілінныя шпацыры — а 9.30, 13.30 і 17.30. Тэмп прагулкі, то бок колькасьць крокаў на хвіліну, быў індывідуальны для кожнага ўдзельніка і раўняўся прыблізна 75% максымальнай частаты ўдараў сэрца ўдзельніка. Кожны з удзельнікаў досьледу меў адмысловы нарукаўнік-манітор, які запісваў крывяны ціск 24 гадзіны на суткі.

Вынікі гэтага досьледу аказаліся вельмі абнадзейлівымі — гэтыя тры рэгулярныя прагулкі дапамагалі ўтрымліваць стабільны крывяны ціск і зьмяншалі колькасьць выпадкаў на суткі, калі крывяны ціск удзельніка перавышаў згаданы парог 140/90.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG