Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыняецца выпуск банкнот наміналам 10 і 20 рублёў


1 верасьня 2012 году спыняецца выпуск у абарачэньне банкнот Нацыянальнага банку наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 году.

Такое рашэньне прынятае «з мэтай скарачэньня дзяржаўных выдаткаў на іх выраб, немэтазгоднасьцю далейшага выкарыстаньня ў наяўным грашовым абарачэньні», — цытуе ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку агенцтва «БелаПАН».

Банкноты наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 году будуць заставацца ў абарачэньні да 28 лютага 2013 году.

Абмяняць гэтыя банкноты можна без абмежаваньняў і без спагнаньня камісійнага ўзнагароджаньня ў любой суме, кротнай 50 рублям: з 1 сакавіка па 30 верасьня 2013 году ўключна — у Нацбанку і іншых банках краіны, а з 1 кастрычніка 2013 году па 31 сакавіка 2014 году ўключна — толькі ў Нацбанку.

1 красавіка 2014 году гэтыя банкноты будуць выключаныя з абарачэньня і будуць лічыцца несапраўднымі, падкрэсьліваюць у Нацыянальным банку.


Экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч: "Гэта наступства інфляцыі: грошы перастаюць мець вартасьць. 10 рублёў, 20 рублёў – што яны сёньня каштуюць? Замест таго каб вырашыць праблему інфляцыі, у нас павышаюць намінальныя заробкі і пэнсіі. Гэта вядзе да чарговага росту коштаў і абясцэньваньня нацыянальнай валюты. Па сутнасьці праблема не вырашаецца".

Грошы, якіх ужо няма


Банкноты сэрыяў 1992-1999 і 2000 гадоў, якія ў розны час былі выведзеныя з абароту.










































Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG