Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раёнка адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму актывіста АГП


Belarus - Merry pictures, 14May2012

Belarus - Merry pictures, 14May2012

Раённая газэта «Прыдняпроўская ніва» адмовілася разьмяшчаць на сваіх старонках перадвыбарчую праграму кандыдата на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Шаўцова. Ён балятуецца па Магілёўскай-Сельскай выбарчай акрузе № 88.

31 жніўня актывіст зьвярнуўся ў рэдакцыю з заявай аб выдзяленьні газэтнай плошчы для сваёй праграмы.

«Галоўная рэдактарка спаслалася на артыкул 75 і артыкул 47 „Аб недапушчальнасьці злоўжываньня права на правядзеньне перадвыбарчай агітацыі“. Сказала, што ў маёй перадвыбарчай праграме ўтрымліваюцца нейкія заклікі да зьвяржэньня ўлады і таму падобнае. Але ж у маёй праграме нічога падобнага няма і яна цалкам адпавядае заканадаўству. Я кажу ў сваёй праграме, што ў нас адбываецца цэнзура на радыё й тэлебачаньні. Вось гэта, уласна, і абурыла рэдактарку», — кажа Аляксандар Шаўцоў.

Актывіст заяўляе, што ў перадвыбарчай праграме ён не заклікае байкатаваць выбары і ня згадвае Аляксандра Лукашэнку.

Пазьней Аляксандру Шаўцову ў рэдакцыі далі на рукі дакумэнт, які пацьвярджае, што яму адмаўляюць у друку.

«Установа «Рэдакцыя магілёўскай газэты „Прыдняпроўская ніва“ адмаўляе Вам у публікацыі перадвыбарчай праграмы, бо яна не адпавядае патрабаваньням, указаным у частцы першай артыкула 47 і частцы першай артыкула 75 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар Сьвятлана Дзядушка».

На Магілёўшчыне балятуюцца ў Палату прадстаўнікоў 5 актывістаў з АГП. Пакуль ніводзін зь іх не атрымаў магчымасьці зьвярнуцца да выбарцаў праз тэлебачаньне й радыё. Аляксандар Шаўцоў — першы, каму не далі надрукаваць праграму ў дзяржаўнай газэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG