Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістка «Гавары праўду» Аксана Самуйлава паскардзілася ў Вярхоўны суд


Актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Магілёва Аксана Самуйлава зьвярнулася ў Вярхоўны суд са скаргай на Цэнтральную выбарчую камісію і Бабруйскую-Першамайскую выбарчую камісію, якія пастанавілі не рэгістраваць актывістку кандыдаткай на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў. Аксана Самуйлава лічыць, што адмовілі ёй у рэгістрацыі беспадстаўна.

Фармальная прычына адмовы — парушэньні парадку пры зборы подпісаў у падтрымку вылучэнкі.

Самуйлава: «Асноўнай прычынай маёй нерэгістрацыі было тое, што нібыта дату ў падпісных аркушах ставіў адзін чалавек, а падпісваліся іншыя людзі. Гэта было пацьверджана даведкай экспэрта крыміналістычнага аддзелу ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкаму. Мы не давяраем гэтым экспэртам і праверцы і сабралі доказы. Мы абышлі ўсіх людзей, указаных у даведцы, і яны напісалі заявы, што яны ўласнаручна ставілі й дату, і подпіс. Гэтыя заявы не былі прынятыя да ўвагі Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і таму мы падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Можа, гэты суд больш уважліва ставіцца да доказаў».
XS
SM
MD
LG