Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога міністра МУС Украіны Луцэнку перавялі ў Менаўскую калёнію


Этапаваньне экс-кіраўніка МУС Украіны Юрыя Луцэнкі ў Менскую выпраўленчую калёнію № 91 пацьвердзілі ў Дзяржаўнай пэнiтэнцыярнай службе Ўкраіны.

Калёнія знаходзіцца ў райцэнтры Мена Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны і зьяўляецца адзінай папраўчай установай краіны, дзе адбываюць пакараньне былыя міліцыянты і супрацоўнікі судоў.

7 лютага 2012 года Пячэрскі раённы суд Кіева прызнаў Луцэнку вінаватым у шэрагу службовых злачынстваў i асудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. 17 жніўня 2012 году Пячэрскі райсуд прызнаў экс-міністра таксама вінаватым у нядбайстве пры працягу апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў па кіроўцы былога намесьніка кіраўніка СБУ Ўладзіміра Сацюка Валянціна Давыдзенкі і асудзіў да двух гадоў абмежаваньня волі. Луцэнку затрымалі 26 сьнежня 2010 году і з тых часоў ён знаходзіўся ў Кіеўскім СІЗА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG