Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алега Стахаевіча не пусьцілі на ўласны суд


Алег Стахаевіч на ганку суда

Алег Стахаевіч на ганку суда

Кіраўнік суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч не патрапіў на паседжаньне Лунінецкага суду па ўласнаму ж пазову.

Як распавёў спадар Стахаевіч «Свабодзе», міліцыянт ня пусьціў яго ў суд, патлумачыўшы гэта тым, што Стахаевіч быў у шортах: «Міліцыянт Віталь Хамяней сустрэў на ганку ў суду, і сказаў, што ня пусьціць мяне, бо я ў шортах. А я яму кажу, маўляў, ну і што, што ў шортах? Кажу, што дзяўчат у міні-спадніцах жа прапускаеце... А ён мне кажа, што ў яго вуснае распараджэньне судьдзі Дзенісовіча ня пускаць».

У суд Стахаевіч прыехаў па ўласнаму пазову да прадпрыемства «Граніт» пра спагнаньне кампэнсацыі за пратэрміноўку разьліку пры звальненьні.

Стахаевічу так і ня ўдалося патрапіць на паседжаньне. Замест гэтага ён паехаў у пракуратуру, дзе напісаў заяву з просьбай разабрацца, ці законна яго ня пусьцілі ў суд.

У сваіх тлумачэньнях у пракуратуры Алег Стахаевіч, у прыватнасьці, піша, што «быў апрануты ў парадную спартыўную форму вядомага вытворцы [...] агульным коштам з улікам невялікага зносу 350 даляраў ЗША». У камплект гэтай формы, кажа Стахаевіч, і ўваходзяць досыць доўгія шорты.

Кіраўнік прафсаюзу на «Граніце» ў заяве ў пракуратуру выказаў, меркаваньне, што судьдзя і міліцыянт «перавысілі службовыя паўнамоцтвы і мне незаконна было адмоўлена ў канстытуцыйным праве на доступ да правасудьдзя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG