Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Бундэстагу выступіў супраць прысуду Зьмітру Дашкевічу


Belarus – The trial of the political prisoners Zmitser Dashkevich and Eduard Lobau. Minsk, 24Mar2011

Belarus – The trial of the political prisoners Zmitser Dashkevich and Eduard Lobau. Minsk, 24Mar2011

Каардынатар у пытаньнях замежнай палітыкі фракцыі ХСС/ХДС у нямецкім Бундэстагу, старшыня моладзевага зьвязу хрысьціянскіх дэмакратаў ФРГ Філіп Місфэльдэр выказаш сваё расчараваньне з нагоды новага прысуду лідэру беларускага «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу.

Як гаворыцца ў заяве нямецкага палітыка, Дашкевіч лідэр моладзевай арганізацыі, якая выступае за будучыню Беларусі як дэмакратычнай і правой дзяржавы.

«Ён з’яўляецца прыкладам для многіх палітычна актыўных маладых людзей, якія прагнуць пасьля многіх гадоў дыктатуры прагнуць свабоды для свайго народу.Такія людзі, якіх перасьледуе і несправедліва карае рэжым, заслугоўваюць нашай глыбокай павагі і салідарнасці.

Беларускія ўлады павінны нарэшце вызваліць Зьмітра Дашкевіча і спыніць практыку палітычна матываваных арыштаў. Дадатковы турэмны прысуд Дашкевічу цалкам непрымальны. Тое, што адбываецца ў Беларусі, дэманструе нам, што свабоду меркаваньняў і сходаў маюць далёка ня ўсе людзі ў Эўропе. Я нагадваю рэжыму ў Менску, што ў яго няма анікай палітычнай падаплёкі да ігнараваньня правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

28 жніўня Дашкевіча, які адбывае пакараньне, асудзілі на год пазбаўленьня волі, нібыта, за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».

Зьміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Іх абвінавацілі ў зьбіцьці двух чалавек.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава да чатырох гадоў.

Беларускія і міжнародныя прваабарончыя арганізацыі, уключна з Amnesty International і Libereco — Partnership for Human Rights, называюць Дашкевіча вязьнем сумленьня і патрабуюць яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня.
XS
SM
MD
LG