Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«БНП» заклікае ўшанаваць Расьціслава Лапіцкага


Патрыятычная арганізацыя «Беларуская Нацыянальная Памяць» заклікае ўшанаваць беларускага антыкамуністычнага падпольшчыка Расьціслава Лапіцкага.

Як распавёў «Свабодзе» кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец, арганізацыя прапануе беларусам 1 верасьня, у дзень народзінаў Расьціслава Лапіцкага, запаліць у яго гонар зьнічы, паходні і вогнішчы:

«Можна сабрацца, распаліць вогнішча, як сымбаль таго агню, якім гарэў Лапіцкі, таго агню змаганьня за Беларусь. Уздымайце ў гэты дзень і бел-чырвона-белыя сьцягі. Фатаграфуйцеся, выкладайце фота ў сацыяльных сетках, дасылайце ў прэсу, каб памяць пра нашага героя не згасала. Трэба каб была шырокая геаграфія, і мы пачнем такую хвалю памяці Расьціслава Лапіцкага».

Спадар Міхнавец прапануе пачаць з такіх крокаў, «каб на дзень яго сьмерці зрабіць нешта больш грунтоўнае, а ў пэрспэктыве дабіцца рэабілітацыі Лапіцкага, назвы вуліцаў у яго гонар. Бо зараз ля Вялейкі ўлады зносяць нават тыя крыжы, якія ёсьць у памяць пра Расьціслава Лапіцкага».

Расьціслаў Лапіцкі — дзеяч беларускага нацыянальнага антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой усясьветнай вайны. Падчас вучобы ў Мядзельскай школе стварыў патаемную патрыятычную арганізацыю. Пасьля пераезду ў Смаргонь працягнуў дзейнасьць там. У 1950 годзе быў арыштаваны і асуджаны на сьмерць. 22-гадовы хлопец адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG