Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня: Дубавец за прылаўкам кнігарні «Логвінаў»


Сяргей Дубавец у кнігарні Логвінаў

Сяргей Дубавец у кнігарні Логвінаў

Бліц-агляд падзеяў і датаў 31 жніўня.

НАДВОР'Е:

У Беларусі +17..+19, суцэльная воблачнасьць, без ападкаў.


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ

У Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) плянуецца вынясеньне прысуду па справе былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леаніда Кавалёва, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару. Кавалёў сваёй віны не прызнае.

За прылаўкам кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а) на працягу гадзіны будзе стаяць пісьменьнік і рэдактар Радыё Свабода Сяргей Дубавец, які параіць цікавыя кнігі і падпіша ўсім ахвотным сваю кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». Пачатак, а 19.00.



ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ

1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім

1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар

1897 — у Базэлі пачаўся Першы сусьветны сіянісцкі кангрэс

1907 — заключанае ваеннае пагадненьне між Вялікабрытаніяй, Расеяй і Францыяй (Антанта)

1920 — вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй ў бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны

1939 — адбылася Гляйвіцкая правакацыя

1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст

1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»

1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку

1991 — Кыргыстан і Узбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР

1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну


У гэты дзень нарадзіліся:


12 ― Калігула, рымскі імпэратар

1749 ― Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік

1850 ― Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф

1885 ― Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзяяч


У гэты дзень памерлі:


1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік

1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Сьмерць суцяшае — на жаль! — І прымушае жыць. Яна — мэта жыцьця і адзіная надзея, якая, як эліксір, нас бадзёрыць, і ап’яняе, і надае нам мужнасьць ісьці сваім шляхам да самага вечару нашага існаваньня.
Шарль Бадлер


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:


Кожны трэці беларус патрабуе паляпшэньня эканамічнага становішча

Польшча выйдзе з пагадненьня аб прававой дапамозе зь Беларусьсю?

Мікалая Статкевіча накіравалі разгружаць бярвеньне
XS
SM
MD
LG