Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: Гэта зьвязана з байкотам выбараў


Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, камэнтуючы затрыманьне адміністратараў апазыцыйных суполак vKontakte, заявіў, што ў яго выклікае сумнеў законнасьць гэтых мерапрыемстваў праваахоўных органаў:

«Там не разьмяшчалася нейкая інфармацыя, распаўсюд якой забаронены паводле нашага заканадаўства, Канстытуцыі. Людзі выказвалі сваё меркаваньне, у тым ліку адносна дзейнага кіраўніка краіны і ўраду. На гэта яны мелі поўнае права. Па-другое, іх затрыманьні пакуль незразумела які прававы характар носяць. То бок іх затрымліваюць у сувязі з чым? Я асьцерагаюся, што гэта чарговыя пазапраўныя, прэвэнтыўныя адвольныя затрыманьні. Я мяркую, што гэта зьвязана з заклікамі да байкоту выбараў. Бачна, што ўлады вельмі хваравіта рэагуюць на гэтыя ініцыятывы. Самі па сабе заклікі да байкоту не забароненыя дзейным заканадаўствам. Але мы бачым такія абсалютна непрапарцыйныя захады ўладаў. Вось гэтая спэцапэрацыя КДБ адносна сацыяльных сетак можа быць зьвязаная ў тым ліку і з байкотам».
XS
SM
MD
LG